Куляшова (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куляшо́ва[1] (трансліт.: Kuliašova, руск.: Кулешово) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 3 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 14 двароў, 8 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 16 гаспадарак, 23 жыхара.
Дынаміка
- 1940 год — 19 двароў, 87 жыхароў.
- 1959 год — 195 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 16 гаспадарак, 23 жыхара.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads