Куляшоўка (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куляшо́ўка[1] (трансліт.: Kuliašoŭka, руск.: Кулешовка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
Паблізу ёсць паклады гліны.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 6 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўдні меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года засценак Куляшоўка (ён жа Сялец); знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1925 годзе ў Кашалёўскім сельсавеце Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года акупанты спалілі 14 двароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 12 двароў, 97 жыхароў (паводле перапісу).
- 1925 год — 18 двароў.
- 1940 год — 19 двароў.
- 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads