Кумач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кумач (ад араб. kumāš) — баваўняная тканіна палатнянага перапляцення , афарбаваная ў ярка-чырвоны , радзей у сіні колер. У XVIII — першай палове XIX стагоддзя кумач вырабляўся татарамі Казанскай губерні, з другой паловы XIX стагоддзя вытворчасць кумача асвоілі і на фабрыках іншых губерняў Расійскай імперыі. З другой паловы XVIII стагоддзя «кумачовы» ўспрымаўся як чырвоны колер.
Кумач ішоў на пашыў аднатонных сарафанаў з арнаментальнай вышыўкай («кумачнікаў») і аздабленне мужчынскіх кашуль (для кантрасных па колеры цвікляў, полікаў, аплікацыі). У Савецкім Саюзе з кумача рабілі сцягі і транспаранты, па гэтай прычыне слова «кумач» асацыявалася з чырвоным сцягам.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads