Кунцаўшчына (Мінскі раён)
былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, цяпер у складзе Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́нцаўшчына[1] (трансліт.: Kuncaŭščyna, руск.: Кунцевщина) — колішняя вёска, з 2004 года ў складзе Мінска.
Remove ads
Этымалогія
Прозвішчы тыпу Кунцэвіч, Кунцэўскі, Кунчэўскі, мяркуецца, паходзяць ад балцкага аднаасноўнага антрапоніма (былога імя) тыпу Kunčys (< Kunt-š-) з асновай Kunt-[2]. Корань бывае і ў складзе двухасноўных імёнаў (Kuntrimas, Jokuntas), а таксама ў карацейшым выглядзе Kun- (Kuntautas, Veinikunas)[3].
Гісторыя
У 1897 годзе фальварак Кунцаўшчына Старасельскай воласці, уласнасць Чараповіча, двор, 48 жыхароў. У 1917 годзе ва ўрочышчы 10 двароў, 53 жыхары; у фальварку двор, 9 жыхароў[4]. Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[5], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[6], пасля — у склад Ждановіцкага сельсавета. У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[7].
Вясковая забудова захавалася на вуліцы і завулку Акадэміка Вышалескага, вуліцы Акадэміка Жэбрака, Валожынскай вуліцы. Назву Кунцаўшчына носяць вуліца, станцыя метро, жылы мікрараён Мінска.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч (нар. 1977) — беларускі дыпламат.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- D. Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 165, 169.
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 104.
- Памяць 1998, с. 596.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 Архівавана 21 красавіка 2017. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads