Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)
Remove ads

Вуліца Акадэміка Жэбрака — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Красны Бор, названая ў гонар Антона Раманавіча Жэбрака — сусветна вядомага навукоўца, пачынальніка беларускай генетыкі і селекцыі, прэзідэнта Акадэміі навук БССР. Да 2004 года была вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вул. Садовая[1].

Хуткія факты Акадэміка Жэбрака Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Размяшчэнне

Пачынаецца ад тупіку недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе на паўднёвы захад, затым паварочвае на 90 градусаў і працягваецца на паўночны захад. Заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Брыкета. Перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Адзінцова, завулкам Акадэміка Вышалескага. Ідзе паралельна вуліцы Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,4 км ад МКАД.

Грамадскі транспарт

Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads