Курная хата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курная хата
Remove ads

Ку́рная ха́та — жылая пабудова звычайна зрубнай канструкцыі. У мінулым асноўны тып жылля сялян. Першапачаткова аднакамернае жыллё невялікіх памераў (прыкладна 4х5 м) без сенцаў, з уваходам з тарцовага боку і курнай печчу без коміна. Невялікія дзверы (прыкладна 1,4 м вышынёю), маленькія прыземістыя акенцы[1].

Thumb
Курная хата ў Беларусі

На працягу стагоддзяў курная хата задавальняла бытавыя і вытворчыя запатрабаванні селяніна і надзейна ахоўвала яго ад холаду. Тоўстыя дылі, пакладзеныя канцамі на сцены зруба, служылі страхой і столлю. Часам паверх дыляў насцілалі пласт дзірвану, каб лепш зберагчы цяпло. Для выхаду дыму рабілі дымнік[1].

Thumb
Курная печ на Лемкаўшчыне

Унутраная планіроўка курнай хаты нескладаная і вызначалася ўстойлівасцю. Курная печ размяшчалася справа ці злева ля ўваходу і была звернута вусцем да акна ў падоўжнай сцяне. Будавалася печ на насціле з круглых бярвенняў ці дыляў, абмазаных глінай і ўкладзеных паверх бэлек, якія апіраліся на масіўныя падваліны[1].

У больш позніх курных печах зрубную аснову рабілі з кансольнымі выпускамі верхніх вянцоў для прыпечка. Насупраць печы да сцяны мацавалася паліца для посуду. Ад печы да тарцовай сцяны ішоў насціл з дошак — пол, на якім спалі. Тут жа вісела прымацаваная да бэлькі калыска. Уздоўж сцен ставілі лавы. У процілеглым ад печы куце быў «чырвоны кут» — ганаровае месца хаты, дзе стаяў стол з пераноснымі ўслонамі[1].

З XVIII ст. курныя хаты пачалі выцясняцца так званымі белымі хатамі з комінам. Да пачатку XX ст. курная печ толькі зрэдку сустракалася ў вясковых хатах на Палессі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads