Курыльскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курыльскаеmap
Remove ads

Куры́льскае (руск.: Кури́льское)[1] — возера ў Камчацкім краі Расіі, на поўдні паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага заказніка федэральнага значэння «Паўднёва-Камчацкі». Другое па велічыні сярод прэснаводных азёраў Камчаткі пасля Краноцкага[2].

Хуткія факты Курыльскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 77,1 км². Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 8 км. Найбольшая глыбіня 316 м, сярэдняя — 195 м. Аб'ём вады ў возеры 14,6 км³. Плошча вадазбору 392 км². Возера знаходзіцца ў кальдэрным паніжэнні паміж вулканамі Ічынская Сопка і Камбальная Сопка на вышыні 104 м над узроўнем мора. На возеры маюцца складзеныя з лавы астравы Чаячы, Нізкі, Сэрца Алаіда і архіпелаг Саманг. Каля паўночнага берага возера знаходзіцца дзеючы стратавулкан Ільінскі, каля заходняга берага — хрыбет Дзікі Грэбень. Каля возера маюцца геатэрмальныя крыніцы.

У возера ўпадаюць 37[3] невялікіх рэк і ручаёў. Сярод іх — Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк. Выцякае рака Азёрная (басейн Ахоцкага мора). Возера Курыльскае з'яўляецца месцам нерасту буйнейшага ў Еўразіі статка неркі[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 241. — 538 с. 100 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads