Курэссаарэ (аэрапорт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курэссаарэ (аэрапорт)map
Remove ads

Курэссаарскі аэрапорт (ІАТА: URE, ІКАО: EEKE) — аэрапорт у Эстоніі. Размешчаны за 3 км ад горада Курэссаарэ на востраве Саарэмаа. Першая ўзлётна-пасадачная паласа была пабудавана ў другой палове 1930-х гадоў. Афіцыйна аэрапорт быў адчынены 6 сакавіка 1945 года. На працягу наступных гадоў пасажырапаток ўзрастаў, і паміж 1949 і 1953 гадамі ў аэрапорце дзейнічала ад 10 да 14 штодзённых рэйсаў паміж Курэссаарэ і Талінам. Да 1958 года аэрапорт не быў электрыфікаваны. Цяперашні будынак тэрмінала быў узведзены ў 1962 годзе. Другая УПП 05/23 была збудавана ў 1976 годзе, а ў 1999 годзе была павялічана асноўная УПП. Будынак тэрмінала быў адрамантаваны ў 2007 годзе. Уладальнікам аэрапорта з’яўляецца АТ «Талінскі аэрапорт». У 2009 годзе пасажырапаток аэрапорта быў 19519 чалавек.

Хуткія факты Курэссаарэ, Інфармацыя ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads