Кустоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кустоўнік[1] (Nasturtium) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у кароткіх гронках. Плод — стручок.
Арэал і экалогія
Адрозніваецца 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі кустоўнік лекавы, або вадзяны крэс (Nasturtium officinale). Трапляецца па берагах рэк, на балотах, часам у вадзе.
Значэнне і выкарыстанне
Кустоўнік лекавы — харчовая расліна (ужываецца як прыправа і для салатаў). Культывуюць у Заходняй Еўропе і ЗША.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads