Кутаўшчына

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ку́таўшчына[1] (трансліт.: Kutaŭščyna, руск.: Кутовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 30 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 39 жыхароў, 17 гаспадарак (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1909 годзе ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі цагляны завод, народнае вучылішча. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 18 двароў, 189 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, каля 50 жыхароў.
    • 1921 — 10 двароў, 51 жыхар.
    • 1959 — 147 жыхароў.
    • 1970 — 86 жыхароў.
    • 1998 — 23 гаспадаркі, 38 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 39 жыхароў, 17 гаспадарак.

Славутасці

Thumb
Разбамбаваная сядзіба ў 1916 годзе
  • Рэшткі сядзібы Верашчакаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads