Кэндзо Тангэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кэндзо Та́нгэ[7] (4 верасня 1913 — 22 сакавіка 2005) — японскі архітэктар. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі і структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі» (муніцыпалітэт Токіа, 1952—1957) і стылі «хай-тэк» (штаб-кватэра Fuji Television, 1996).
Кіраваў перабудовай Хірасімы пасля бамбардзіровак 1945 года і стварэннем Парку міру. Сярод яго работ — каталіцкі сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Алімпійскі цэнтр (абодва — у Токіа, скончаны ў 1964 годзе). Адным з першых выкарыстаў перакрыцці-абалонкі: Алімпійскі цэнтр і сабор Святой Марыі ў Токіа, кангрэс-хол у прэфектуры Эхімэ.
З сярэдзіны 1960-х гадоў у цэнтры інтарэсаў Тангэ і яго архітэктарскія бюро — маштабная гарадская планіроўка (новы цэнтр Скоп'е пасля землетрасення, сталіца Нігерыі Абуджа, дзелавыя кварталы Балонні і Неапалю). Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі (1987).
Remove ads
Праекты
- Гатэль Grand Prince ў Акасацы, Токіа (1982)
- Цэнтр OUB, Сінгапур (1986)
- Плошча UOB, Сінгапур (1992)
- Будынак Fuji Television у Адайбе, Токіа (1996)
- Будынак прэфектруры ў Кагаве, Японія (2000)
- Нацыянальны Банк Македоніі
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads