Кэці Бэйкер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кэці Бэйкер
Remove ads

Кэтрын Уітан Бэйкер (англ.: Katherine Whitton Baker; нар. 8 чэрвеня 1950, Мідлэнд, Тэхас, ЗША) — амерыканская акцёрка тэатра, кіно і тэлебачанне, найбольш вядомая працамі ў фільмах: «Эдвард рукі-нажніцы»[en] (1990), «Правілы вінаробаў»[en] (1999), «Халодная гара» (2003), «Дзевяць жыццяў»[en] (2005), «Кніжны клуб Джэйн Осцін»[en] (2007), «Апошні шанец Харві»[en] (2008), «Ратуючы містэра Бэнкса» (2013), «Эпоха Адалін»[en] (2015). Ўладальніца прэміі «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле[en] (1994), трох Прайм-тайм прэмій «Эмі»[en] за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1993, 1995, 1996), прэміі «Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША» за найлепшую жаночую ролю другога плана (1987) і прэмія «Гільдыі кінаакцёраў» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1994)[3].

Хуткія факты Кэці Бэйкер, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Кэці Бэйкер на міжнародным кінафестывалі ў Таронта. 2007 год

Кэтрын Бэйкер нарадзіўся 8 чэрвеня 1950 года ў горадзе Мідлэнд, штат Тэхас. Вырасла ў штаце Нью-Мексіка, у сям'і квакера Джона Сіванда Бэйкера, геолага і педагога, і яго жонкі Элен Андрэ[4][5].

Яна вывучала акцёрскае майстэрства ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў[en]. У 1977 годзе яна атрымала ступень бакалаўра ў Каліфарнійскім універсітэце у Берклі[6].

Бэйкер пачала сваю кар'еру ў тэатры, а ў 1983 годзе дэбютавала ў кіно ў драматычным фільме «Правільныя рэчы»[en]. За сваю кар'еру яна згуляла у 112 фільмах і серыялах.

Remove ads

Асабістае жыццё

Сёння яна жыве ў Паўднёвай Каліфорніі са сваім другім мужам, рэжысёрам і прадзюсарам Стывенам Робманам, за якога яна выйшла замуж у 2003 годзе. У яе ёсць сын і дачка ад першага мужа Дональда Камільеры[6].

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads