Халодная гара (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Халодная гара» (англ.: Cold Mountain) — эпічная гістарычная ваенная драма 2003 года, пяты поўнаметражны фільм рэжысёра Энтані Мінгелы. Фільм заснаваны на аднайменным рамане-бэстсэлеры 1997 года Чарльза Фрэйзера. У галоўных ролях здымаліся Джуд Лоу, Ніколь Кідман і Рэнэ Зелвегер, а таксама Айлін Эткінс, Брэндан Глісан, Кэці Бэйкер, Філіп Сеймур Хофман, Наталі Портман, Джэк Уайт, Джавані Рыбізі, Дональд Сазерленд і Рэй Уінстан у ролях другога плана. Фільм расказвае гісторыю параненага дэзерціра з войска Канфедэрацыі незадоўга да заканчэння грамадзянскай вайны ў ЗША, які адпраўляецца дадому, каб уз’яднацца з жанчынай, якую ён любіць. Фільм быў зняты сумесна кампаніямі з Італіі, Румыніі і Злучаных Штатаў.
Фільм «Халодная гара» быў выпушчаны ў пракат 25 снежня 2003 года кампаніяй Miramax Films. Ён меў поспех у крытыкаў і камерцыйны поспех, сабраўшы ў пракаце больш за 173 мільёны долараў. Фільм атрымаў 7 намінацый на 76-ю прэмію «Оскар», у тым ліку за найлепшую мужчынскую ролю (Лоў), а Зеллвегер атрымала ўзнагароду за найлепшую жаночую ролю другога плана.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads