Кэці Бэйтс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кэці Бэйтс (англ.: Kathy Bates, нар. 28 чэрвеня 1948) — амерыканская актрыса і рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Кэтлін Дойл Бэйтс нарадзілася ў Мемфісе, штат Тэнесі. Яна атрымала вышэйшую адукацыю ў Паўднёвым метадычным універсітэце ў Даласе, а таксама была главой жаночага таварыства «Альфа, Дэльта, Пі». Бэйтс дэбютавала ў кіно ў 1971 годзе. З 1973 года працавала ў тэатры, атрымаўшы некаторую вядомасць толькі пасля ролі ў спектаклі «Злачынства сэрца» ў 1978 годзе. У 80-х гадах яна актыўна ўдзельнічала ў брадвейскіх пастаноўках, шмат здымалася на тэлебачанні, а ў кіно была занята ў другарадных ролях. Да Бэйтс прыйшла слава пасля фільма «Мізеры», за які яна атрымала «Оскара». У тым жа годзе яна знялася ў фільме «Смажаныя зялёныя памідоры», за які яна была намінавана на «Залаты глобус». У 1994 яна сыграла невялікую ролю ў фільме «Норт», за якую яна была намінавана на анты-прэмію «Залатая маліна» за горшую жаночую ролю другога плана.
Бэйтс таксама некалькі разоў была намінавана на «Эмі», аднак ніколі не перамагала. У 2003 у яе была роля другога плана ў серыяле «Кліент заўсёды мёртвы». Яна таксама знялася ў некалькіх фільмах канала «Lifetime». Пачынаючы з дзевяностых гадоў, Бэйтс таксама працавала як рэжысёр. Яна зрэжысавала эпізоды такіх серыялаў як «Забойны аддзел», «Паліцыя Нью-Ёрка», «Турма Оз», «Кліент заўсёды мёртвы» і «Эвервуд». У 2008 годзе ў яе была малая роля ў фільме «Дарога змен».
У наш час Бэйтс іграе сваю першую галоўную ролю на тэлебачанні ў серыяле «Закон Гэры».
У 1991 годзе яна выйшла замуж за акцёра Тоні Кампізі, з якім пражыла да гэтага 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. У 1997 годзе яны развяліся.
Remove ads
Фільмаграфія
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads