Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профіля са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая размешчана ў горадзе Кіеве.
Remove ads
Гісторыя
- 1906 — Кіеўскія вышэйшыя камерцыйныя курсы
 - 1908 — Кіеўскі камерцыйны інстытут
 - 1920 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі
 - 1934 — Кіеўскі фінансава-эканамічны інстытут
 - 1960 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі
 - 1992 — Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
 - 1997 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт
 - 2005 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана
 
Remove ads
Агульная характарыстыка
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт сёння — найбуйнейшая ва Украіне эканамічная вышэйшая навучальная ўстанова, прызнаны цэнтр падрыхтоўкі эканамістаў, менеджэраў і прававедаў.
Для ажыццяўлення адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэт валодае адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Плошча ўсіх памяшканняў універсітэта складае 119 тыс. м² або 9,4 м² у разліку на аднаго студэнта. Агульная плошча аўдытарнага фонду складае 14 тыс. м². Універсітэт мае таксама спартыўныя залы плошчай 6,7 тыс. м², а таксама ўласны стадыён. У структуры бібліятэкі 7 абанементаў і 14 чытальных залаў. Агульная плошча сталовых, буфетаў, інтэрнатаў, прафілакторыяў, спартыўных збудаванняў складае 57 тыс. м², у тым ліку шасці інтэрнатаў − 42,5 тыс. м².
Прыём ва ўніверсітэт па розным адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны і мясцовых бюджэтаў, а таксама на кантрактнай аснове за сродкі юрыдычных і фізічных асоб.
Remove ads
Структура
- Факультэт міжнароднай эканомікі і менеджменту
 - Факультэт маркетынгу
 - Факультэт упраўлення персаналам, сацыялогіі і псіхалогіі
 - Факультэт уліку і падатковага менеджменту
 - Факультэт фінансаў
 - Факультэт эканомікі і кіравання
 - Юрыдычны інстытут
 - Інстытут інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы
 - Інстытут дыстанцыйнай адукацыі
 - Крыварожскі эканамічны інстытут
 - Крымскі эканамічны інстытут
 - Прафесійны эканамічны каледж
 - Каледж інфармацыйных сістэм і тэхналогій
 - Роменскі каледж
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
