Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана
Remove ads

Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профіля са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая размешчана ў горадзе Кіеве.

Хуткія факты Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

  • 1906 — Кіеўскія вышэйшыя камерцыйныя курсы
  • 1908 — Кіеўскі камерцыйны інстытут
  • 1920 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі
  • 1934 — Кіеўскі фінансава-эканамічны інстытут
  • 1960 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі
  • 1992 — Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
  • 1997 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт
  • 2005 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана
Remove ads

Агульная характарыстыка

Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт сёння — найбуйнейшая ва Украіне эканамічная вышэйшая навучальная ўстанова, прызнаны цэнтр падрыхтоўкі эканамістаў, менеджэраў і прававедаў.

Для ажыццяўлення адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэт валодае адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Плошча ўсіх памяшканняў універсітэта складае 119 тыс. м² або 9,4 м² у разліку на аднаго студэнта. Агульная плошча аўдытарнага фонду складае 14 тыс. м². Універсітэт мае таксама спартыўныя залы плошчай 6,7 тыс. м², а таксама ўласны стадыён. У структуры бібліятэкі 7 абанементаў і 14 чытальных залаў. Агульная плошча сталовых, буфетаў, інтэрнатаў, прафілакторыяў, спартыўных збудаванняў складае 57 тыс. м², у тым ліку шасці інтэрнатаў − 42,5 тыс. м².

Прыём ва ўніверсітэт па розным адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны і мясцовых бюджэтаў, а таксама на кантрактнай аснове за сродкі юрыдычных і фізічных асоб.

Remove ads

Структура

  • Факультэт міжнароднай эканомікі і менеджменту
  • Факультэт маркетынгу
  • Факультэт упраўлення персаналам, сацыялогіі і псіхалогіі
  • Факультэт уліку і падатковага менеджменту
  • Факультэт фінансаў
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Юрыдычны інстытут
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы
  • Інстытут дыстанцыйнай адукацыі
  • Крыварожскі эканамічны інстытут
  • Крымскі эканамічны інстытут
  • Прафесійны эканамічны каледж
  • Каледж інфармацыйных сістэм і тэхналогій
  • Роменскі каледж

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads