Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (укр.: Київський національний університет будівництва і архітектури (КНУБА)) — універсітэт у Кіеве, Украіна. З’яўляецца вядучае вышэйшай навучальнай установай ва Украіне па падрыхтоўцы спецыялістаў для архітэктурна-будаўнічай галіны.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1930 годзе на базе аддзялення фабрычна-завадскога і камунальнага будаўніцтва Кіеўскага політэхнічнага інстытута і архітэктурнага факультэта Кіеўскага мастацкага інстытута як Кіеўскі будаўнічы інстытут. Спачатку размяшчаўся на вуліцы В. Чкалава, затым — на вуліцы Пірагова, пазней размяшчаўся ў будынку, пабудаваным у стылі класіцызму, па адрасе: праспект Перамогі, 10 (тады бульвар Шаўчэнкі).
У 1939 годзе перайшоў у падпарадкаванне народнага Камісарыята па будаўніцтве і атрымаў назву Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (КІБІ).
У 1963 годзе інстытут пераехаў у новы будынак (галоўны корпус) па Паветрафлоцкім праспекце № 31, пабудаваны па праекце архітэктараў В. І. Гопкалы, Л. Б. Катка і М. Р. Ліберберга. У комплексе будынкаў паваеннай пабудовы 1949 года па вул. Асветы № 5 размясціліся геадэзічны корпус, інтэрнат і прафілакторый.
У 1965—1966 гадах за будынкам галоўнага корпуса, па вул. Асветы № 3, пабудаваны спартыўны комплекс, які складаецца са стадыёна і 3-павярховага корпуса са спартыўнымі заламі і плавальным басейнам (архітэктары М. А. Гусеў, Л. Б. Каток, М. Р. Ліберберг). У 1966 годзе пачала функцыянаваць актавая зала.
23 сакавіка 1976 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і выкананні навуковых даследаванняў у дзявятай пяцігодцы. У сувязі з гэтым у холе галоўнага корпуса была ўстаноўлена гранітная пліта. 31 сакавіка 1976 года быў выдадзены ўказ, паводле якога інстытут стаў называцца Кіеўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут[2].
У 1978 годзе з боку вул. Асветы да галоўнага корпуса быў прыбудаваны 4-павярховы корпус з аўдыторыямі і кабінетамі, злучаны пазней з будынкам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і 9-павярховым лабараторным корпусам.
У 1982 годзе з боку вул. І. Кліменкі № 2 пабудаваны будынак для архітэктурнага факультэта (архітэктары Л. І. Філенка, М. Ш. Гершэнзон, У. Л. Каробка). Сіламі студэнтаў на працягу 1982—1983 гадоў завяршаліся будаўніча-аддзелачныя работы архітэктурнага корпуса. У 1985 годзе перад галоўным корпусам інстытута па ўласным праекце і ўласнымі сіламі быў пабудаваны манумент Перамогі, прысвечаны супрацоўнікам інстытута, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
З чэрвеня па жнівень 1986 года студэнты інстытута прыцягваліся да праектавання і будаўніцтва пасёлка ў раёне с. Здвыжыўка для сем’яў, эвакуіраваных з Чарнобыльскай зоны. Зборны будатрад КІБІ працаваў пад лозунгам: «Самі праектуем — самі будуем!»
З восені 1989 года студэнты праводзілі акцыю «Байкот Ваеннай кафедры», размешчанай па вул. І. Кліменкі № 6/4, якая праходзіла ў шматлікіх ВНУ СССР. Амаль усе патрабаванні байкатоўцаў былі выкананы.
З 2 па 17 кастрычніка 1990 года студэнты прымалі актыўны ўдзел ва ўсеўкраінскай забастоўцы «Рэвалюцыя на граніце» на сталічнай плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У жніўні 1993 года інстытут быў перайменавны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (УДУБА). Праз два тыдні, да пачатку навучальнага года — у Кіеўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КДТУБА).
26 лютага 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Кучмы ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага з перйменаваннем у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КНУБА).
У 2011 годзе за кошт будаўніцтва на тэрыторыі інстытута 16-га жылога будынка па вул. Асветы № 3А, быў адрамантаваны стадыён з трыбунамі.
Са сцен універсітэта выйшлі 2 Героі Савецкага Саюза[3][4], Герой Сацыялістычнай Працы, больш за 70 лаўрэатаў Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі УССР, прэміі імя Т. Шаўчэнкі, заслужаных дзеячаў навукі, лаўрэатаў міжнароднай прэміі імя Гулака-Арцямоўскага, 7 майстроў спорту міжнароднага класа, 36 майстроў спорту, звыш 500 кандыдатаў у майстры спорту[5].
За гады свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 40 тысяч інжынераў і архітэктараў, у тым ліку каля паўтары тысяч спецыялістаў для 70 краін свету.
У 2015 годзе з боку вул. Праабражэнскай (былой вул. Івана Кліменкі) адкрыты помнік «Герою Нябеснай Сотні» — Аляксандру Пляханаву, выпускніку архітэктурнага факультэта КНУБА, які загінуў 18 лютага 2014 года ў час узброенага супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці.
Remove ads
Карпусы
- Галоўны корпус
 - Левае крыло
 - Правае крыло
 - Прыбудова
 - Лабараторны корпус
 - Корпус «Архітэктурнага факультэта»
 - Спартыўны корпус
 - Бібліятэка
 - Корпус «Ваеннай кафедры»
 - Геадэзічны корпус
 
Факультэты і спецыяльнасці
Будаўнічы факультэт:
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
 - Горадабудаўніцтва і гарадская гаспадарка
 - Аўтамабільныя дарогі і аэрадромы
 - Менеджмент арганізацый
 - Эканоміка прадпрыемства
 - Улік і аўдыт
 
Архітэктурны факультэт:
- Архітэктура будынкаў і збудаванняў
 - Горадабудаўніцтва
 - Дызайн (архітэктурнага асяроддзя)
 - Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
 
Будаўніча-тэхналагічны факультэт:
- Тэхналогія будаўнічых канструкцый, вырабаў і матэрыялаў
 - Таваразнаўства і камерцыйная дзейнасць
 - Хімічныя тэхналогіі і інжынерыя
 
Факультэт аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій:
- Камп’ютарныя навукі
 - Камп’ютарная інжынерыя
 - Інжынерная механіка
 - Машыннае будаўніцтва
 - Прыкладная механіка (інжынерная лагістыка)
 - Аўтаматызацыя і камп’ютарна-інтэграваныя тэхналогіі
 - Бяспека інфармацыйных і камунікацыйных сістэм
 - Электрамеханіка
 - Прафесійнае навучанне. Вытворчасць, эксплуатацыя і рамонт пад’ёмна-транспартных, будаўнічых, дарожных, меліярацыйных машын і абсталявання
 - Прафесійнае навучанне. Камп’ютарныя тэхналогіі ў кіраванні і навучанні
 
Факультэт геаінфармацыйных сістэм і тэхналогій кіравання тэрыторыямі:
- Геаінфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
 - Ацэнка зямлі і нерухомасці
 - Землеўпарадкаванне і кадастр
 - Касмічны маніторынг зямлі
 - Геадэзія
 - Турызм
 
Санітарна-тэхнічны факультэт (факультэт інжынерных сістэм і экалогіі з 1.09.2014):
- Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя
 - Водазабеспячэнне і водаадвядзенне
 - Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя
 - Цеплаэнергетыка
 - Гідратэхнічнае будаўніцтва
 
Рэктары
- Дырэктары
 
- Яўген Рыгоравіч Якаўлеў (1930—1935)
 - Лазукоў (дырэктар) (1937—1938)
 - Шышкін (дырэктар) (1938)
 - Лысюк (дырэктар) (? — 1944)
 - Фёдар Іванавіч Фурсаў (дырэктар) (1944—1948)
 - Мікалай Дзмітрыевіч Плехаў (дырэктар) (1948—1955)
 
- Рэктары
 
Remove ads
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
 - Літопис вищих навчальних закладів. Випускники КНУБА (КІБІ), Київ, 2006. Інститут біографічних досліджень. Українське наукове товариство геральдики. 416 стр.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 29 мая 2020.
 - «Who is who» Выпускнікі КІБІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2017. Праверана 29 мая 2020.
 - «Who is who» Выпускнікі КІБІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 29 мая 2020.
 - Афіцыйны сайт КНУБА Архівавана 18 чэрвеня 2012.
 - Рэктар (укр.)(недаступная спасылка). Аф. сайт КНУБА. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2017.
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
