Кілі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кілі
Remove ads

Кі́лі (англ.: Kili, маршал.: Kōle) — востраў на поўдні Маршалавых Астравоў, населены выхадцамі з атола Бікіні. Плошча - 6 км². Насельніцтва (2005 г.) - 600 чал.

Хуткія факты Кілі, Характарыстыкі ...

Востраў уяўляе сабою невялікі падняты каралавы атол без традыцыйнай лагуны. Вышыня да 3 м. Даўжыня — 2,15 км. Найбольшая шырыня - 638 м. Кілі знаходзіцца ў 49 км на паўднёвы захад ад бліжэйшага атола Джалуіт і ў 296 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых астравоў.

Кілі быў адкрыты брытанскімі мараплаўцамі 19 верасня 1797 г.[1] Населены толькі ў лістападзе 1948 г.[2] выхадцамі з паўночнага атола Бікіні, эвакуяванымі з радзімы ў сувязі з ядзернымі выпрабаваннямі. Штогод 4 сакавіка[3] на востраве арганізуецца Дзень Бікіні.

Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму).

Дзейнічае аэрапорт.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads