Ядзерная зброя

від зброі масавага знішчэння From Wikipedia, the free encyclopedia

Ядзерная зброя
Remove ads

Ядзерная зброя, або атамная зброя — від зброі масавага знішчэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні энергіі радыеактыўнага распаду. Упершыню ўжыта ў якасці зброі ў 1945 годзе ЗША супраць Японіі.

Thumb
Выбух атамнай бомбы

Асноўныя паражальныя фактары ядзернай зброі: ударная хваля, пранікальная радыяцыя, электрамагнітны імпульс, светлавое выпрамяненне. Выкарыстанне ядзернай зброі выклікае моцнае радыеактыўнае забруджанне мясцовасці.

Магутнасць ядзернай зброі вымяраецца тратылавым эквівалентам — колькасцю трынітраталуолу, якая забяспечвае выбух з такой жа энергіяй.

Сродкам дастаўкі ядзернай зброі могуць служыць артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, ракеты.

Remove ads

Прынцып дзеяння

Дзеянне ядзернай зброі заснавана на выкарыстанні энергіі выбуху ядзернага выбуховага прыстасавання, які вызваляецца ў выніку некіравальнай лавінападобнай ланцуговай рэакцыі дзялення цяжкіх ядраў і рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу[1][2].

Віды ядзерных выбухаў

Ядзерныя выбухі могуць быць наступных відаў[3]:

  • паветраны — ў трапасферы;
  • вышынны — ў верхніх пластах атмасферы;
  • касмічны — ў далёкім космасе і любой іншай вобласці касмічнай прасторы;
  • наземны — ля самай зямлі;
  • падземны — пад паверхняй зямлі;
  • надводны — ля самай паверхні вады;
  • падводны — пад вадой;

Згубленая ядзерная зброя

Як і з усімі іншымі відамі зброі, і ядзерная зброя з-за тых ці іншых прычын гублялася, ці аказвалася немагчымым яе вяртанне.

17.01.1966 Авіякатастрофа над Паламарэсам (Іспанія). Амерыканскі бамбардзіроўшчык B-52 сутыкнуўся падчас дазапраўкі ў паветры з танкерам KC-135. Страчаныя чатыры тэрмаядзерныя бомбы. Тры знойдзеныя адразу, адна — пасля двух месяцаў пошукаў.

Спіс ядзернай зброі якую пакуль немагчыма вярнуць

5.02.1958 Пасля сутыкнення бамбардзіроўшчыка B-47 і знішчальніка F-86 амерыканскіх ВПС над штатам Джорджыя экіпаж бамбардзіроўшчыка быў вымушаны аварыйна скінуць у акіян вадародную бомбу Mark 15. Бомба дагэтуль не знойдзеная, лічыцца, што яна ляжыць на дне заліва Уоса каля вострава Тайбі.

22.5.1968 За 5 дзён да вяртання на ваенную базу ў Норкфалку, падводная лодка Scorpion (SSN-589) затанула ў Атлантычным акіяне, на глыбіні 3300 метраў, прыкладна ў 400 мілях на паўднёвы-захад ад Арызонскіх астравоў. Абставіны гібелі лодкі невядомы (афіцыйна - выбух тарпеды Mark-37). На борце лодкі знаходзіліся 2 тарпеды Mark-45-ASTOR з ядзернымі баегалоўкамі.

8.4.1970 Савецкая падводная лодка К-8 затанула ў Біскайскім заліве на глыбіні 4680 м у 490 км на паўночны-захад ад Іспаніі. Колькасць ядзернай зброі на борце засакрэчана (па афіцыйнай версіі 4 ядзерныя тарпеды).

3.10.1986 Савецкая падводная лодка K-219 затанула ў 770 км на паўночны-ўсход ад Бермудскіх астравоў, на глыбіні 5 500 м, на глыбіні засталося ад 30 да 48 ядзерных боегаловак (ракеты і тарпеды). Месца вакол аварыі падверглася моцнаму радыеактыўнаму забруджванню.

7.4.1989 К-278 «Камсамолец» затанула ў Нарвежскім моры на паўднёвым-захадзе ад вострава Мядзвежы. Лодка зараз ляжыць на глыбіні 1 858 метраў. Колькасць ядзерных тарпед патануўшых разам з ПЛ засакрэчана.

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads