Кінетапластыды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кінетапластыды
Remove ads

Кінетапластыды (Kinetoplastea) — клас пратыстаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Адзіночныя, у выключных выпадках каланіяльныя арганізмы; у жыццёвых цыклах шэрагу відаў адзначана заканамернае фарміраванне шмат'ядзерных асобін. Свабоднажывучыя гетэратрофы, каменсалы пазваночных і беспазваночных жывёл, паразіты жывёл і раслін. Апісана каля 1000 відаў.

Remove ads

Апісанне

Бясколерныя жгуціканосцы, якія валодаюць двума (або адзіным, накіраваным уперад) жгуцікамі, што адыходзяць ад дна жгуцікавай кішэні. Жгуцікі нясуць бялковы (параксіяльны) цяж. Покрывы прадстаўлены тубулемай з мікратрубачак, ступень цэласнасці якой адрозніваецца ў асобных прадстаўнікоў кінетапластыд. Адзіная мітахондрыя часта мае складаную арганізацыю, фарміруе спецыялізаваны ўчастак — кінетапласт, што ўтрымлівае ўсю ці амаль усю мітахандрыяльную ДНК, або некалькі дыскрэтных ДНК-утрымліваючых участкаў. Кінетапласт, як правіла, цесна звязаны з базальнай часткай кінетасом жгуцікаў.

Кінетапластыды маюць пузыркападобнае ядро, дзяленне якога адбываецца па тыпу закрытага ўнутрыядзернага плеўромітоза, што працякае без кандэнсацыі храмасом. Наяўнасць палавога працэсу даказана, аднак частата і формы яго рэалізацыі пакуль невядомыя.

Ротавы апарат уключае цытастом (для захопу ежы) і глотку, сценкі якіх падсцілаюцца мікратрубачкамі, рэдукаваны ў шэрагу паразітаў крыві. Скарачальная вакуоля, калі ёсць, адкрываецца ў жгуцікавую кішэнь.

Remove ads

Літаратура

  • Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads