Кіраўскі сельсавет (Жлобінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кірава.
Утвораны 21 жніўня 1925 года як Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Святое. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 29 красавіка 1950 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (вёска Піцераўка)[2]. 18 кастрычніка 1967 года скасаваны пасёлак Ленінскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кіраўскага сельсавета 4 населеныя пункты[4]. 4 студзеня 2002 года ў склад сельсавета з Майскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[5], з іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2146 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 апреля 1950 г. О перечислении Кировского сельского Совета, Рогачевского района, Гомельской области, в состав Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads