Кіра Аляксееўна Зварыкіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіра Аляксееўна Зварыкіна (29 верасня 1919, Мікалаеў, Украіна — 6 верасня 2014, Масква) — расійская і беларуская шахматыстка, гросмайстар (1978). Унучатая пляменніца вынаходніка У. К. Зварыкіна. Першая жонка гросмайстра Аляксея Суэціна (да 1961). Заслужаны майстар спорту СССР (1957). З 1953 да 1999 г. жыла ў Мінску, потым пераехала ў Расію, дзе і памерла. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускім тэлебачанні, таксама шахматны аддзел у газеце «Вечерний Минск». Чэмпіёнка Мінска (1956)[1]. У 1968—1970 узначальвала федэрацыю шахмат БССР.
Remove ads
Спартыўная кар'ера
- У 1951, 1953, 1956 гадах была чэмпіёнкай СССР.
- У 1957 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР.
- У 1960 годзе прайграла матч на першынство свету Лізавеце Быкавай.
- У 1963 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР.
- У 1970, 1973, 1975 гадах была чэмпіёнкай БССР.
- У 1977 годзе — міжнародны арбітр.
- У 1978 годзе — міжнародны гросмайстар.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads