Мікалаеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалаеўmap
Remove ads

Мікала́еў (укр.: Миколаїв) — горад на поўдні Украіны, на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул. Адміністрацыйны цэнтр Мікалаеўскай вобласці, Жаўтнэвага і Мікалаеўскага раёнаў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Праз горад праходзяць аўтамабільная дарога еўрапейскага значэння E58: Вена — Браціслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — Кішынёў — Адэса — Мікалаеў — Марыупаль — Растоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Кіраваград — Мікалаеў. Вузел чыгуначных ліній на Адэсу, Херсон, Снігураўку, Далінскую. Аэрапорт.

У 1399 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева горада Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[3]

Remove ads

Гісторыя

Вітаўка

Старажытная гісторыя мясцовасці, дзе цяпер знаходзіцца Мікалаеў, звязаная з падзеямі ў паўднёвай частцы сучаснага горада — Вітаўцы. Уласна сваю назву гістарычная мясцовасць атрымала ад вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ўзвёў тут у 1399 годзе Вітаўтаўскі замак (фартэцыю) і мытню для кантролю гандлю з татарамі.

Пазней, пасля экспансіі Турцыі, назва горада ўскладнілася турэцкім словам «гамані», якое мае значэння «лазня», «купальня», «фантан».

Згодна з Кючук-Кайнарджыйскім мірным дагаворам 1774 года гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, назва Вітальд-Гамані была скарочаная і прыстасавана да расійскай і ўкраінскай моў — Вітаўка. У 1789 годзе Вітаўку перайменавалі ў Богаяўленскае (з 1938 года — Кастрычніцкае, з 1962 года — Жаўтнэвае).

Мікалаеў

У 1789 годзе князь Рыгор Пацёмкін непадалёк ад Вітаўкі, на паўвостраве пры сутоках Інгул і Паўднёвага Буга, заснаваў флоцкі і карабельны горад. Першым грамадзянінам Мікалаева быў прадпрымальнік, ваенны дзеяч і будаўнік М. Фалееў. Менавіта ордар № 1065 ад 9 верасня 1789 года для яго і ёсць першай дакументальнай згадкай сучаснай назвы горада:

" Фабераву дачу называць Спаскім, а Вітаўку — Богаяўленскім, а новую верф, якая ўзводзіцца на Інгуле — горадам Мікалаевам... "

Існуе версія, што горада атрымала сваю назву ў гонар перамогі расійскіх войск 1788 годзе падчас узяцця турэцкай фартэцыі Ачакаў, якая супала з Днём Св. Мікалая.[4]

Будаваўся горад паводле спецыяльна складзенага расійскім архітэктарам І. Старовым плану — з простымі вуліцамі і кварталамі правільнай формы. Жыццё Мікалаева цалкам падпарадкоўвалася суднабудаванню і флоту. Амаль сто гадоў тут знаходзіўся штаб Чарнаморскага флоту. Падчас губернатарства А. Грэйга ў 1-й траціне XIX ст. у Мікалаеве ўпершыню паспрабавалі пабудаваць вадаправод, на вуліцах з’явіўся брук, азеляненне.

У 1862 годзе ў горадзе адкрыўся камерцыйны порт, што паслужыла штуршком да пераўтварэння Мікалаева ў значны эканамічны і гандлёвы цэнтр. Ужо ў канцы XIX ст. Мікалаеўскі порт займаў трэцяе месца пасля Пецярбургу і Адэсы па аб’ёмах гандлю з замежнымі дзяржавамі, а паводле экспарту збожжа, галоўнымі пастаўнікамі якога былі стэпавыя губерні, — першае месца ў Расійскай імперыі.

Thumb
Будынак гарадскай думы (не захаваўся)

У 1918 годзе ў Мікалаеве знаходзіліся хаўрусныя войскі гетмана П. Скарападскага. Савецкая ўлада на Мікалаеўшчыне ўстаноўлена толькі ў 1920 годзе. У часы галадамору 1932—1933 гадоў у Мікалаеве, як вялікім прамысловым асяродку, прымаліся пэўныя захады па барацьбе з бедствам, тады як сяляне вобласці засталіся без дапамогі і цярпелі ад голаду.[5]

З 1942 да 28 сакавіка 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У паваенны час Мікалаеў стаў адным з найбольшых цэнтраў суднабудавання ў СССР.

Remove ads

Геаграфія

Thumb
Выгляд Мікалаева з вышыні каля 10 км

Мікалаеў размяшчаецца на поўдні Украіны, у межах Прычарнаморскай нізіны.

Места знаходзіцца каля Бугскага ліману на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул, у сухастэпавай зоне.[6]

Клімат Мікалаева ўмерана-кантынентальны, засушлівы, стэпавы, з гарачым сонечным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −3 °C, зіма мяккая, маласнегавая, з частымі адлігамі, зменлівая, адлігі змяняюцца пахаладаннямі. Уначы замаразкі практычна штодзень.

На клімат горада значна ўплывае размешчанае паблізу Чорнае мора. У сувязі з гэтым сакавік і красавік параўнальна халодныя, а восень параўнальна цёплая.

Лета спякотнае, сонечнае, сярэдняя тэмпература ліпеня складае 22 °C, пры паступленні гарачага паветра з Сахары, які добра выграваецца ўлетку ва ўмовах яснага неба тэмпература нярэдка даходзіць і да +40 °C у цені. На працягу апошніх гадоў, з прычыны глабальнага пацяплення тэмпература дасягала вельмі высокіх для поўдня Украіны значэнняў.

Сярэднегадавая колькасць ападкаў 450—500 міліметраў. Выпаральнасць дасягае амаль 1000 міліметраў ападкаў у рок. У сувязі з гэтым клімат Мікалаева і вобласці вельмі засушлівы. Ападкі выпадаюць даволі раўнамерна, але галоўным чынам у летні перыяд пасля навальніц і ўзімку ў выглядзе снегу




Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Кінатэатр «Радзіма»
Thumb
Гандлёва-забаўляльны комплекс City Center
Thumb
Гіпермаркет «Вялікая Кішэня»
  • 1897 — 92 тыс. чал.[7]
  • 1911 — 105 тыс. чал.
  • 1939 — 174 тыс. чал.
  • 1959 — 226 тыс. чал.
  • 1970 — 331 тыс. чал.[8]
  • 1991 — 512 тыс. чал.[9]
  • 2001 — 514,1 тыс. чал.
  • 2006 — 507 тыс. чал.
  • 2008 — 506,4 тыс. чал.
  • 2024 — 430 тыс. чал.

Эканоміка

У структуры прамысловасці Мікалаева галоўнае месца займае машынабудаванне і металаапрацоўка, сярод якіх асабліва вылучаюцца галіны суднабудавання і энергетычнага машынабудавання.

Прамысловыя прадпрыемствы горада забяспечваюць да 50 % аб’ёмаў прадукцыі суднабудавання Украіны, звыш 90 % дзяржаўнай вытворчасці газавых турбін, 80 % гліназёму.

Апроч цяжкай, у месце развітая харчовая прамысловасць (асаблівы ўзрост якой адбыўся пасля 1991 года дзякуючы замежным інвестыцыям) — так, ува Украіне і за яе межамі нязменная папулярнасцю карыстаецца прадукцыя ТАА «Сандора», ЗАТ «Лакталіс-Украіна», піўзавода «Янтар» і інш.

Найбольшыя мікалаеўскія прадпрыемствы:

  • Акцыянерная холдынгавая кампанія «Чарнаморскі суднабудаўнічы завод» (найбольшае суднабудаўнічае прадпрыемства ва Украіне і адно з магутнейшых у Еўропе);
  • дзяржаўнае прадпрыемства «Суднабудаўнічы завод імя 61 камунара»;
  • ААТ «Дамен Шыпьярдс Акіян» (суднабудаўнічая кампанія);
  • «Мікалаеўскі гліназёмны завод» (найбольшы вытворца гліназёму ў Еўропе);
  • Мікалаеўскі авіярамонтны завод «НАРП»;
  • дзяржаўнае прадпрыемства «Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт»;
  • піўзавод «Янтар»;
  • ЗАТ «Лакталіс-Україна»;
  • ТАА «Сандора».
Remove ads

Асвета

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касцёл Св. Іосіфа

У Мікалаеве знаходзіцца адзін з найлепшых ва Украіне і найвядомейшых у Еўропе заапаркаў. У горадзе дзейнічае шэраг музеяў, у тым ліку мастацкі музей імя Васіля Верашчагіна.

Да ліку прыкметных архітэктурна-гістарычных помнікаў горада належаць:

  • Абсерваторыя Чарнаморскага флоту (1827) — цяпер гэта Мікалаеўская астранамічная абсерваторыя;
  • Афіцэрскі сход (1824);
  • Кафедральны сабор Каспераўскай іконы Маці Божай (1908) УПЦ Кіеўскага патрыярхату;
  • Кафедральны Свята-Раства-Багародзіцкі сабор (18001828) УПЦ Маскоўскага патрыярхату;
  • Касцёл Св. Іосіфа (1886);
  • Лютэранская кірха (1852);
  • Штаб камандуючага Чарнаморскім флотам (1793) — цяпер гэта Музей суднабудавання і флоту;
  • Яхт-клуб (1904).
Remove ads

Галерэя

Гарады-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads