Кірыла Кажамяка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кірыла Кажамяка
Remove ads

Кіры́ла Кажамя́ка (Курыла Кажамяка, Мікіта Кажамяка) — вобраз чарадзейных усходне-славянскіх казак і паданняў; асілак, пераможца змея[1].

Thumb
Мікіта Кажамяка

У казках пра Кірылу Кажамяку зліліся матывы міжнароднага казачнага сюжэта і мясцовага падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волата-печанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра Кірылу Кажамяку асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора)[1]. Ва Украіне дагэтуль паказваюцца т.зв. «Зміевы» валы, якія лічацца рэшткамі гэтай баразны[2].

Сюжэт пра Кірылу Кажамяку мае шмат агульнага з польскім паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына[1].

Remove ads

У кінематографе

Зноскі

  1. Кірыла Кажамяка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads