Кір I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кір I
Remove ads

Кір I (стар.-перс.: Kuruš, грэч. Κύρος) — персідскі цар з дынастыі Ахеменідаў, сын Тэіспа, унук Ахемена.

Хуткія факты Great King[d], Папярэднік ...

Падзяліў разам з братам Арыярамнам царства свайго бацькі. Кір І асацыюецца, хоць і не ўсімі даследчыкамі, з Курасам Парсумаскім. Упершыню Курас узгадваецца ў 652 да н.э., калі ён выступіў на баку вавілонскага цара Шамаш-шум-укіна ў няўдалай вайне таго са сваім братам асірыйскім царом Ашурбаніпалам.

Курас узгадваееца зноў у 639 да н.э. У той год Ашурбаніпал захапіў Элам і прымусіў скарыцца сабе ўсіх саюзнікаў Эламу, у тым ліку Кураса. Яго сын Аруку быў пасланы ў Асірыю заплаціць даніну Ашурбаніпалу. Пасля Курас знікае з гістарычных запісаў. Верагодна, ён працягваў плаціць даніну і пасля смерці Ашурбаніпала, а з падзеннем Асірыі ў 612 да н.э. патрапіў пад уплыў Мідыі. Памёр за панаваннем мідыйскага цара Кіяксара (633 да н.э. — 584 да н.э.) ці яго сына Астыяга (584 да н.э. — 550 да н.э.). Пераемнікам Кіра І на пасадзе цара стаў яго сын Камбіз I.

Remove ads

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads