Кіселявецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіселяве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кісялёўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хабовіцкага сельсавета[1]. У 1973 годзе ў склад Дзівінскага сельсавета перададзены вёскі Руховічы і Хабовічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,5 % — украінцы, 3,5 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 2632 чалавекі[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads