Кісялёўка (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кісялёўка (Мсціслаўскі раён)map
Remove ads

Кісялёўка[1] (трансліт.: Kisialioŭka, руск.: Киселёвка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 22 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 4 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Чорная Натапа.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1816 годзе ўласнасць памешчыка Кашуры-Масальскага, які меў тут у 1865 годзе 157 дзесяцін зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1897 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 годзе адкрыта школа (народнае вучылішча).

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Шлях Ільіча», які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 48 гаспадарак і меў 427 га ворыва.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе калгаса імя «26 з'езда КПСС».[2]

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Remove ads

Галерэя

Насельніцтва

  • 1816 год — 17 двароў, 100 жыхароў
  • 1897 год — 23 двары, 159 жыхароў
  • 1909 год — 36 двароў, 216 жыхароў.
  • 1926 год — 35 двароў, 248 жыхароў.
  • 2012—2016 гады — 5 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads