Кіцканы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіцканы — сяло, цэнтр Кіцканскага сельсавета Слабадзейскага раёна Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, адно з найстарэйшых сёл краіны (заснавана ў 1526 годзе). Размешчаны ў заходняй частцы раёна на правым беразе ракі Днестр. Насельніцтва 9,0 тыс. чалавек (2004), з іх рускія 53 %, малдаване 34 %, украінцы 10 %. У сяле знаходзіцца Кінцканскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы.
На Кіцканскім плацдарме размешчаны помнікі савецкім воінам, а таксама абаронцам Прыднястроўя.
Remove ads
Зноскі
- Гэты населены пункт размешчаны ў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Малдовы большая частка тэрыторыі, якая кантралюецца Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, уваходзіць у склад Малдовы як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра, іншая частка ўваходзіць у склад Малдовы як муніцыпій Бендэры. Заяўленая тэрыторыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, якая кантралюецца Малдовай, размешчана на тэрыторыі Дубасарскага, Каўшанскага і Навааненскага раёнаў Малдовы. Фактычна, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка з’яўляецца непрызнанай дзяржавай, большая частка заяўленай тэрыторыі якой Малдовай не кантралюецца.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads