К. Аляхновіч-Чэркас
пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
К. Аляхновіч-Чэркас — беларускі пісьменнік.
Верагодна, вырас на поўначы Беларусі. Жыў у Эстоніі, у Рэвелі (Талін). Чыноўнік. У 1910-я гады друкаваўся ў «Нашай ніве». Аўтар апавяданняў, допісаў. Спачатку, у 1911 годзе, даслаў пісьмо: «Мне даўно думалася аб беларускім народзе, што ён ад усіх адкінуты і быццам горш усіх, што нічога роднага не мае… І я часта бедаваў над гэтым толькі ў сваіх думках, а памагчы гэтаму ў мяне не было сілы…».
Апавяданні «Сусветны жаніх», «Гулі». Допісы пра будоўлю эстонскага тэатру[1].
Яго хваліў Максім Багдановіч.
Паводле Юрыя Пацюпы, радзіма пісьменніка ляжыць, мусіць, між Дзісной і Шаркаўшчынай ці пад самай Дзісной (Віцебская вобласць). На гэта могуць паказваць дзеясловы алунець (палунець), назоўнік упуд, дзеясловы, вытворныя ад гукаць (загукаць, пагукаць, прагукаць, прагукацца). Увагу даследчыка прыцягваюць і іншыя словы. У адным творы ёсць згадка вёскі Бегуноў (Гарадоцкі раён).
Remove ads
Зноскі
- Н.н. № 41 — 1912.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads