Дзісна
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзісна́[2] (трансліт.: Dzisna) — горад раённага падпарадкавання ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на р. Дзісна, пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. За 45 км на ўсход ад г. Мёры, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы на лініі Полацк — Даўгаўпілс (Латвія), аўтамабільнай дарогай Р14 звязаны з Мёрамі і Полацкам. Насельніцтва налічвае 1 500 чал. (2017)[3].
Remove ads
Назва
Назва паселішча ад рачной назвы Дзісна — гідроніма балцкага паходжання.
У назве Дзісна аснова Di-s- можа быць звязаная з індаеўрапейскім *dei- / dī- «свяціць» (> літоўскае diena «(светлы) дзень»), які таксама бачаць у назве Дзітва[4]. Тады Дзісна мусіла б значыць «Блішчастая (рака)», як і назвы Лучоса, Свіцязь.
Гісторыя
Перыяд Полацкага княства
Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага горада, існавала на мысе правага берага рэчкі Дзісна яшчэ ў X—XI стст. як горад Полацкай зямлі. З XIII ст. пачалося паступовае засяленне левага берага. У 1301 г. мясцовасць далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[5].

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374 г. Замак выконваў ролю фарпоста Полацка на Дзвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 г. паселішча ўпершыню згадваецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).
Перыяд Вялікага Княства Літоўскага
У 1566 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад яго аховай заснаваць горад, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 гадоў. У 1567 г. Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 г. — магдэбургскае права і новы герб: «у блакітным полі ладдзя з разгорнутым парусам»[6]. У часы Інфлянцкай вайны ў 1579 г. тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацк.
У 1581 г. у Дзісне заснавалі фарны касцёл (пры ім з 1775 г. дзейнічала школа), у 1630 г. — кляштар францысканцаў, а ў 1633 г. — манастыр пры Уваскрасенскай царкве. Пасля атрымання статусу горада, з XVII ст. Дзісна стала цэнтрам староства Полацкага ваяводства, значным гандлёва-рамесніцкім асяродкам.
У пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1654 г. бурмістар Дзісны здаў горад войску Маскоўскай дзяржавы. 10 красавіка 1661 г. шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, звязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)[7]. У 1773 г. завяршылася будова мураванага касцёла пры кляштары францысканцаў.
У складзе Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзісна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам павета Мінскай, з 1842 г. — Віленскай губерні. 23—24 красавіка 1831 г. паўстанцы ў колькасці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расійскай улады.
Значную шкоду Дзісне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882 гг.), у часе якіх пацярпелі Уваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870 г.) і Мікалаеўская (да 1842 г. касцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 г. вядомы расійскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым горадам Віленскай губерні.
У складзе Польскай Рэспублікі
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дзісна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам павета Віленскага ваяводства.
Перыяд Беларускай ССР
У 1939 г. Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 г. зрабілася цэнтрам раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 г. Полацкай, з 8 студзеня 1954 г. Маладзечанскай вобласці.
Другая сусветная вайна
У Другую сусветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 гг. Дзісна пад нямецкай акупацыяй; гітлераўцы стварылі тут лагер смерці. У чэрвені 1942 г. у горадзе было знішчана 2181 чал.[8]
Пасляваенны перыяд
З 3 кастрычніка 1959 г. Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёна.
- Места на старых фатаздымках
- Панарама
- Панарама
- Касцёл
- Касцёл і званіца
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагоддзе: 1811 — 1 405 чал.; 1825 — 2 801 чал.; 1897 — 6 756 чал.
- XX стагоддзе: 1904 — 9 113 чал.; 1909 — 7 138 чал.; 1921 — 4 413 чал.; 1939 — 6 073 чал.; 1944 — 1,2 тыс. чал.; 1959 — 2,5 тыс. чал.; 1993 — 2,5 тыс. чал.[9]; 1995 — 2,7 тыс. чал.[10]
- XXI стагоддзе: 2006 — 2,8 тыс. чал.; 2007 — 2 747 чал.; 2016 — 1 537 чал.[11]; 2017 — 1 500 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Інфраструктура
У Дзісне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.
Спыніцца можна ў гарадской гасцініцы[12].
Славутасці
- Гістарычная забудова (канец XIX — пачатак XX стст.)
- Замчышча (XVI ст.), каля ўпадзення р. Дзісны ў Заходнюю Дзвіну
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1773)
- Царква ў гонар Смаленскай іконы Маці Божай «Адзігітрыя» (1904)
- Царква Уваскрэшання Хрыстова (канец XIX ст.)
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000555
- Руіны бальніцы (пачатак XX ст.)
- Гасцініца «Рыга»
- Будынак Павятовага аддзялення апякунства цвярозасці (пачатак XX ст.)
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзіба Кастравіцкіх
- Каталіцкая царква на могілках
- Мост цераз раку Дзісну
Страчаная спадчына

- Званіца
- Кляштар францысканцаў (1816)
- Фарны касцёл
Remove ads
Памятныя мясціны
- Могілкі яўрэйскія
- Брацкая магіла (1941—1944) на вуліцы Леніна, пахаванне воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптуры 2 воінаў —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000556.
![]() | ![]() | ![]() |
Адноўлены касцёл | Сінагога | Руіны бальніцы |
Вядомыя асобы
- Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская (нар. 1977) — беларускі гісторык, этнограф, педагог, кандыдат гістарычных навук.
- Валянцін Вікенцьевіч Арлоўскі (1900—1961) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант.
- Гілел Гільдзін
- Антон Грыневіч (1877—1937) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, збіральнік музычнага фальклору.
- Антон Ігнатавіч Зянкевіч (1888—1949) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч.
- Якаў Сямёнавіч Іцхокі (1906—1984) — савецкі інжынер, спецыяліст у галіне радыёлакацыі і імпульснай тэхнікі.
- Абрахам Ёфэ (1909—2000) — ізраільскі міколаг.
- Навум Сямёнавіч Леках (1908—1996) — беларускі ўрач.
- Майсей Мендзелевіч Смірын (1895—1975) — навуковец-гісторык.
- Аляксандр Мікалаевіч Стома (нар. 1965) — беларускі ўрач, дэпутат.
- Фёкла Фёдараўна Струй (1916—?) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Ісаак Майсеевіч Разет (1927—1992) — псіхолаг і педагог.
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads