Карл Тэадор Ясперс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Тэадор Ясперс (ням.: Karl Theodor Jaspers; 23 лютага 1883, Ольдэнбург - 26 лютага 1969, Базель, Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.
3 1908 г. асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 г. прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 г. адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945 г. 3 1948 г. выкладаў у Базельскім універсітэце.
У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Агульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).
У 1920—30-я гг. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасафаванне пра экзістэнцыю паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым досведзе любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.
К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II стст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Remove ads
Творы
- Агульная псіхапаталогія /ISBN 5-88001-021-Х (Allgemeine Psychopathologie, 1913)
- Псіхалогія светапогляду (Psychologie der Weltanschauungen, 1919);
- Духоўная сітуацыя эпохі (1931);
- Філасофія (Philosophie, 3 Bd., 1932);
- Экзістэнцыйная філасофія (1938);
- Праблема нямецкай віны (Die Schuldfrage. Ein Beitrag zur deutschen Frage, 1946);
- Пра ісціну (Von der Wahrheit, 1947);
Зноскі
- Saner H. Karl Jaspers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Karl Jaspers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ясперс Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Bakewell S. Au café existentialiste — éditions Albin Michel, 2018. — P. 489. — ISBN 978-2-253-25783-7
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads