Ганна Арэнт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Арэнт
Remove ads

Гáнна Áрэнт, часам Ханна Арэнт (ням.: Hannah Arendt; 14 кастрычніка 1906, Гановер, Германія — 4 снежня 1975, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецка-амерыканская філосафка і палітычная мыслярка.

Хуткія факты Ганна Арэнт, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццяпіс

Нарадзілася ў 1906 годзе ў Гановеры ў яўрэйскай асіміляванай сям’і. Вывучала філасофію ў М. Хайдэгера і К. Ясперса. У 1929 пад кіраўніцтвам апошняга абараніла дысертацыю на тэму «Канцэпт любові ў думцы Аўгустына».

У 1933 для мысляркі пачаўся доўгі перыяд выгнання: спачатку ў Францыі, потым у ЗША. У Францыі і ЗША Г. Арэнт дапамагала вывазу яўрэйскіх дзяцей у Палестыну. З 1941 года жыве ў ЗША. Працуе ў выдавецтве Schoken, займаецца выратаваннем яўрэйскай культурнай спадчыны. У 1951 годзе атрымлівае грамадзянства ЗША. З'яўляецца яе цэнтральная праца «The Origins of Totalitarianism», дзякуючы якой пачынае ўніверсітэцкую кар’еру. Выкладае ў Прынстане, Берклі, Чыкага і Нью-Ёрку. Асабліва плённай стала яе праца ў New School for Social Research у Нью-Ёрку.

Памерла ў 1975, не паспеўшы завяршыць працу «The Life of the Mind» (Жыццё розуму).

Remove ads

Філасофская і палітычная думка

Палітычная філасофія Ганны Арэнт унікае традыцыйных катэгорый палітычнай думкі (сацыялізм, лібералізм). У ёй разглядаецца мноства разнастайных праблем, у тым ліку рэвалюцыя, таталітарызм, культура, сучаснасць і традыцыі, свабода, здольнасці думаць і меркаваць альбо тое, што яна пазначае, напрыклад, як «актыўнае жыццё», і тры яго складнікі: праца, творчасць і дзеянне. Дзякуючы адрозненню, якое яна робіць паміж гэтымі трыма паняццямі, узнікае адна з цэнтральных тэм яе разважанняў адносна таго, што такое палітычнае жыццё і характар палітыкі — тэма, да якой яна падыходзіць у асноўным з фенаменалагічнай пазіцыі. У тут яна зведала ўплыў сваіх выкладчыкаў — Хайдэгера і Ясперса. На яе палітычна-філасофскую думку паўплывалі і многія іншыя мысляры: Арыстоцель, Аўгусцін, Кант ці Ніцшэ.

У палітычнай навуцы Ганна Арэнт адна з першых прааналізавала вытокі і сутнасць феномена таталітарызм. У сваёй кнізе яна ставіць сталінізм і нацызм на адзін узровень, дапамагаючы тым самым сістэматызаваць новую канцэпцыю «таталітарызму» .

Remove ads

Творы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads