Лабэншчына (археалагічны помнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лабэншчына (археалагічны помнік)
Remove ads

Лабэншчына, Лабеншчына — археалагічны помнік, гарадзішча культуры позняй штрыхаванай керамікі каля в. Лабэншчына (Мінскі раён). Гарадзішча датуецца канцом I-га тысячагоддзя да н. э.III ст. н. э.

Хуткія факты Лабэншчына, Краіна ...

За 0,4 км на захад ад вёскі, на левым беразе ручая Крыніца (левы прыток р. Свіслачы), на стрэлцы доўгага мыса, утворанага 2 ярамі і поймай ручая. Пляцоўка — авальнай формы, памерамі 42х68 м, вышынёй 12—14 м. З усходняга напольнага боку 3 дугападобныя валы і 2 равы, з паўночна-заходняга — 2 валы і роў. Вышыня знешніх валоў 0,5—0,7 м, унутранага ўсходняга — 2,2 м.

Thumb
Схематычны разрэз старажытнай жалезаплавільнай печы з гарадзішча каля в. Лабэншчына Заслаўскага раёна. З кнігі «Да гісторыі жалезнага промыслу на Палесьсі», 1933

Адкрыў у 1926 годзе А. Дз. Каваленя. У 1927 годзе А. М. Ляўданскі заклаў траншэю 1х62 м, у якой выявіў рэшткі печы-домніцы, шматлікія абломкі штрыхаванай керамікі, жалезныя вырабы (шылы, нажы, сярпы, шпількі), гліняныя прасліцы. У 1950—1952 гадах А. Р. Мітрафанаў даследаваў 900 м².

Вызначана, што на пачатковай стадыі існавання паселішча было слаба ўмацаваным, паўднёвыя і ўсходнія часткі пляцоўкі выкарыстоўваліся для пражывання. На рубяжы эр паселішча загінула ў пажары, пасля чаго было істотна перабудавана: пляцоўка пашыралася за кошт скідання культурнага слоя на схілы, з’явіліся драўляна-земляныя ўмацаванні. Выяўлены рэшткі 5 наземных жытлаў слупавой кансрукцыі. Два з іх, лепшай захаванасці, мелі памеры 4,5х9,5 м і 4х8,3 м. Ацяпляліся ачагамі круглай або авальнай формы, абкладзенымі па краях гліняным валікам ці камянямі. Памеры ачагоў 0,9х1,35—1,1х1,4 м.

У ніжніх гарызонтах культурнага слоя пераважаў гаршкападобны посуд з высокім прамым, адагнутым вонкі венчыкам, круглым ці плоскім дном. Яго паверхня цалкам пакрыта беспарадкавай штрыхоўкай, на шыйцы ў шэрагу выпадкаў маюцца ямкавыя ўцісканні. У верхніх адкладах культурнага слоя дамінавалі рабрыстыя гаршчкі, тыповыя для культуры позняй штрыхаванай керамікі. для іх характэрна вертыкальная ці дыяганальная штрыхоўка ніжэй рабра пасудзіны, арнаментацыя ў выглядзе вертыкальных альбо гарызантальных зашчыпаў, ямкавых і пазногцевых уцісканняў на рабры, пракрэсленых ліній на венчыку.

Выяўлены жалезныя нажы (9 штук: 3 цэлых і 6 абломкаў), шылы, сякеры і сякерападобныя прылады працы, наканечнікі кап’я і дроціка, шпора. Дэталі касцюма прадстаўлены спражкамі і посахападобнымі ўпількамі. Сярод упрыгажэнняў — бронзавыя трапеца- і вочкападобныя падвескі, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, гліняныя пацеркі, амулеты з іклаў мядзведзя. Вырабы з косці сустракаюцца рэдка (сякерка з рога лася, шпількі, грэбень з цыркулярным арнаментам на спінцы). Прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя гліняныя прасліцы, частка з якіх арнаментавана; грузікі дзякава тыпу з гліны і тыглі. Наканечнік пояса з бронзы адносіцца да сярэдзіны — 2-й паловы I тысячагоддзя.

Remove ads

Літаратура

  • Егарэйчанка, А. А. Лабэншчына / А. А. Егарэйчанка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Митрофанов, А. Г. Железный век средней Белоруссии: VII—VI вв. до н. э. — VIII в.н.э. / А. Г. Митрофанов; Академия наук Белорусской ССР, Институт истории; [Науч. ред. Г. В. Штыхов]. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 159, [1] с.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads