Лага-Маджорэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лага-Маджорэ (італ.: Lago Maggiore — вялікае возера) — возера на мяжы Швейцарыі і Італіі. Швейцарская частка возера размешчана ў кантоне Тычына, італьянская — у П’емонце і Ламбардыі. Возера Лага-Маджорэ з’яўляецца самай нізкай кропкай Швейцарыі.
Remove ads
Агульная інфармацыя
Лага-Маджорэ размешчана ў тэктанічнай катлавіне ў заходняй частцы Ламбардскіх Альпаў на вышыні 193 м над узроўнем мора. Паабапал возера стромкія і высокія маляўнічыя берагі. Азёрная катлавіна з’явілася на месцы старажытнага ледавіка. Даўжыня — 66 км, шырыня — да 10 км, плошча — 212,5 км², глыбіня — да 372 м. Панавальныя вятры: трамантана (з іт. «ранішні») з возера і інверна (з іт. «вячэрні») на возера. Частыя буры адбывюцца, калі дзьмуць заходнія (іт. «мергоца») і паўночныя (іт. «маджорэ») вятры.
Праз Лага-Маджорэ працякае суднаходная рака Тычына, левы прыток ракі По. Найбольшай вышыні ўзровень вады дасягае ў чэрвені-ліпені, у сярэднім складае 4 м. Возера не замярзае зімой. Кліматычная зона даволі мяккая, што забяспечвае возера курортнымі мясцінамі: Лакарна, Аскона, Канобіа, Стрэза і інш.
Практыкуецца суднаходства, рыбалоўства (фарэль, акунь), турызм, водны спорт. У возера ўпадае рака Верзаска.
Remove ads
Астравы
- Востраў Брысага
- Астраўкі Castelli di Cannero
- Барамейскія астравы
Населеныя пункты
- Швейцарыя
- Тычына: Гера, Сан-Назаро, Віра, Тэнера, Лакарна, Аскона, Ронка, Брысага.
- Італія
- П’емонт: Арона, Меіна, Леза, Стрэза, Бавена, Вербанія, Гіфа і інш.
- Ламбардыя: Анджэра, Ранка, Іспра, Луіна і інш.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads