Лаліта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаліта
Remove ads

«Лаліта» (англ.: Lolita) — раман Уладзіміра Набокава, напісаны англійскай мовай і апублікаваны ў 1955 годзе ў Парыжы. Пазней ён быў перакладзены аўтарам на рускую мову.

Хуткія факты Лаліта, Жанр ...

Твор адрозніваецца сваёй спрэчнай тэмай, гэта значыць галоўны герой і апавядальнік, 37-гадовы прафесар літаратуры Гумберт Гумберт апанаваны 12-гадовай Далорэс Гейз, з якой ён мае сексуальныя адносіны. Лаліта з’яўляецца мянушкай, якую Гумберт даў Далорэс.

Пасля апублікавання, «Лаліта» набыла вялікую папулярнасць, атрымаўшы статус класічнага твору, стаўшы адным з самых вядомых і самых супярэчлівых прыкладаў літаратуры XX стагоддзя. Мянушка «Лаліта» ўвайшла ў масавую культуру да абазначэння дзяўчынак, якія вельмі рана пачынаюць сваё сексуальнае жыццё.

Беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч глядзіць на раман «Лаліта» як

"

…кнігу пра няўлоўную прыгажосьць, самы магічны твор дваццатага — дый ня толькі дваццатага стагодзьдзя[2].

"

Раман быў адаптаваны Стэнлі Кубрыкам, які выпусціў фільм у 1962 годзе. У 1997 годзе Эдрыян Лайн зняў сваю версію «Лаліты». Таксама «Лаліта» стала прадметам некалькіх тэатральных пастановак, опер і балетаў.

«Лаліта» ўваходзіць у спіс 100 лепшых раманаў на англійскай мове часопісу Time, якія былі апублікаваны ў перыяд з 1923 па 2005 гады.

Remove ads

Зноскі

  1. Nabokov V. The Annotated Lolita / A. AppelVintage Books, 1991. — ISBN 978-0-307-78808-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q47007804'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3560313'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4722241'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36591'></a>
  2. Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — С. 426
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads