Ламаносаўскі раён (Ленінградская вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ламаносаўскі муніцыпальны раён — муніцыпальнае ўтварэнне ў заходняй частцы Ленінградскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ламаносаў. Ламаносаўскі раён — адзінае муніцыпальнае ўтварэнне ў Ленінградскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр якога знаходзіцца ў іншым суб’екце Федэрацыі: горад Ламаносаў уваходзіць у склад Петрадварцовага раёна Санкт-Пецярбурга.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 64 642[4] чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Да 1927 года асноўная частка тэрыторыі раёна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Ленінградскай губерні.
У верасні 1927 гады ў складзе Ленінградскай акругі Ленінградскай вобласці ўтвораны Араніенбаумскі раён. У 1930 годзе ў сувязі з ліквідацыяй акруг увайшоў непасрэдна ў вобласць. У верасні 1939 года горад Араніенбаўм ператвораны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку з непасрэдным падначаленнем яго гарадской Рады Ленінградскай абласной Радзе.
У гады Вялікай Айчыннай вайны частка тэрыторыі раёна была акупавана.
У лютым 1948 года раён пераназваны ў Ламаносаўскі. У 1955 годзе ў яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Краснасельскага раёна. У 1963 годзе быў утвораны Гатчынскі сельскі раён, які ўключыў у сябе тэрыторыі скасаваных Гатчынскага і Ламаносаўскага раёнаў. Пры гэтым раённы Савет дэпутатаў працаўнікоў раёна быў перададзены ў падначаленне Ленінградскаму абласному (сельскаму) Савету дэпутатаў працаўнікоў, а гарадскі Савет дэпутатаў працаўнікоў горада Ламаносаў быў перададзены ў падначаленне Ленінградскаму абласному (прамысловаму) Савету дэпутатаў працаўнікоў. У 1965 годзе Ламаносаўскі раён быў адноўлены, прычым было вырашана не арганізоўваць раённы Савет дэпутатаў працаўнікоў і яго выканаўчы камітэт. У сувязі з гэтым пасялковыя і сельскія Саветы дэпутатаў працаўнікоў раёна былі перададзеныя ў падначаленне гарадскому Савету дэпутатаў працаўнікоў горада Ламаносава.
У 1973 года Сасновы Бор атрымаў статус горада абласнога падначалення.
У красавіку 1978 года горад Ламаносаў перададзены ў адміністрацыйнае падначаленне Петрадварцовай раённай Рады горада Ленінграда. Ламаносаўская гарадская Рада народных дэпутатаў ператворана ў Ламаносаўскую раённую Раду.
У 1996 года Ламаносаўскі раён і горад Сасновы Бор атрымалі статус муніцыпальнага ўтварэння.
1 студзеня 2006 года ў складзе раёна ўтвораны 2 гарадскія і 13 сельскіх паселішчаў.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- Оценка Росстата на 1 января 2010 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 лістапада 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads