Лапацічы (Слаўгарадскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лапа́цічы[2] (трансліт.: Lapacičy, руск.: Лопатичи) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лапаціцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Паводле падання, назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3].

Гісторыя

Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].

У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерні[5]. У 1881 годзе маёнтак належаў пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3].

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне сувязі, лясніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1].

Славутасці

Ля Лапацічаў знаходзіцца брацкая магіла 1943-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 573
  3. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
  4. НГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads