Ларынгіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларынгі́т (ад стар.-грэч.: λάρυγξ — гартань) — запаленне слізістай абалонкі гартані.
Адрозніваюць ларынгіт востры і хранічны. Востры ларынгіт бывае пры вялікай нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт).
Remove ads
Сімптомы
Асноўныя сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым ларынгіце іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя ларынгіты.
Лячэнне
Лячэнне вострага ларынгіту тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае, а таксама рэфлекторная тэрапія.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads