Ларыса Антонаўна Верамейчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Антонаўна Верамейчык (нар. 12 чэрвеня 1951, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2009).
Remove ads
Біяграфія
У 1973 годзе скончыла факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Працавала інжынерам-глебазнаўцам у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве (1973—1981), у БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі (1984—1986), у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (1986—2010). З 2010 года — прафесар кафедры эканомікі прадпрыемстваў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Вобласць навуковых інтарэсаў: аграхімія; глебазнаўства; экалогія; удасканаленне механізму развіцця прадпрыемстваў цяплічнага агародніцтва ва ўмовах інавацыйнай эканомікі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads