Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч (20 студзеня 1913, Мінск — 2003) — беларуская танцоўшчыца, балетмайстар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Дачка К. А. Алексютовіча.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—1928), адначасова працавала ў балетнай групе тэатра. З 1928 года артыстка Беларускага аб'яднання музычных эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1938-41 — Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. У 1950-73 гг. балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Ставіла шэраг сцэнічных танцаў на традыцыйнай аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads