Лары (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́ры (лац.: lares) - згодна з вераваннямі старажытных рымлян божаствы, якія апякуюць дом, сям'ю і абшчыну ў цэлым. Фамільныя лары былі звязанымі з дамашнім ачагом, дамашняй трапезай, з дрэвамі і рошчамі, якія прысвячаліся ім ў сядзібе. Да іх звярталіся за дапамогай у сувязі з родамі, абрадамі ініцыялізацыі, шлюбам, смерцю. Аўгусцін прыводзіць меркаванне Апулея, што пасля смерці добрыя людзі робяцца ларамі[1].

Лічылася, што яны назіраюць за выкананнем традыцыйных норм ва ўзаемаадносінах членаў фаміліі, караюць парушальнікаў, у прыватнасці, гаспадароў, занадта жорсткіх да рабоў. Рабы шукалі абароны ад гневу гаспадара каля дамашнягяачага ці алтара лараў і актыўна ўдзельнічалі у іх кульце, які ў далейшым абслугоўваўся менавіта рабамі. глава фаміліі быў вярхоўным жрацом культа лараў.
Remove ads
Віды лараў
- Lares Compitales - кампітальным ларам пакланяліся на скрыжаваннях шляхоў, як апякунам суседскай абшчыны і добрасуседскіх адносін. На скрыжаваннях будаваліся свяцілішчы з колькасцю адтулін, роўнай колькасці сядзіб, якія межаваліся са скрыжаваннем. Тут главы сямей развешвалі лялькі і ваўняныя шары, якія адлюстроўвалі адпаведна свабодных членаў сям'і і рабоў. Магчыма гэты рытуал узыходзіць да практыкі чалавечых ахвярапрынашэнняў ларам як хтанічным божаствам, адсюль іх няяўная сувязь з хтанічнай Ларэнтай-Ларундай, Маніяй і зрэдку атаясамліваемай з ёй маццю лараў, якая атрымлівала ў выглядзе ахвяры бабовую кашу.
- Lares Domestici - дома
- Lares Familiares - сям'і
- Lares Patrii - бацькоўскія, магчыма атясамліваліся з духамі продкаў
- Lares Permarini - мора
- Lares Praestitis - дзяржавы
- Lares Privati - прыватныя (супрацьпастаўляліся грамадскім Lares Publici)
- Lares Rurares - зямельныя
- Lares Vilales - падарожнікаў
Remove ads
Пакланенне ларам
Кампіталіі, у якіх удзельнічалі таксама і рабы, і свабодныя, былі найбольш дэмакртычным рымскім святам, якое звязвалась з «царом, любячым народ», сынам рабыні і лара - Сервіям Туліям. Кампіталіі суправаджаліся жартамі, песнямі, танцамі, спаборніцтвамі за прызы. Маладая, пераходзчы ў фамілію і суседскую абшчыну мужа, прыносіла манету дамовым і кампітльным ларам. Калегіі плябеяў і рабоў абслугоўвалі культ кампітальных лараў. Аўгуст у 12 да н.э. рэфармаваў культ лараў, стварыў яго калегіі з рабоў, адпушчанікаў і плябеяў у кожным квартале Рыма і іншых гарадоў, і аб'яднаў з культам свайго генія. Але ў дамах і маёнткахлары працягваліся пачытацца калегіямі рабоў і адпушчанікаў аж да поўнага падзення язычніцтва. Фамільныя и суседскія лары маляваліся ў выглядзе двух юнакоў у сабачых скурах ці з сабакай (як пільныя захавальнікі).
У правінцыях лары атаясамлівалісяз божаствамі родаплеменых і вясковых абшчын. Асобныя даследчыкі звязваюць лараў з продкамі, іншыя лічаць іх духамі расліннасці і зямельных участкаў.
Remove ads
Гл. таксама
- Геній
- Святы Старажытнага Рыма
- Шлюб у Старажытным Рыме
- Пенаты
- Genius loci
- Дамавы
Зноскі
- Аб горадзе Божым, 9:11
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads