Ларэнца Коста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларэнца Коста (іт. Lorenzo Costa; 1460, Ферара — 5 сакавіка 1535, Мантуя), інакш Ларэнца Коста Старэйшы (il Vecchio) — італьянскі жывапісец, буйны прадстаўнік ферарскай школы жывапісу.
Remove ads
Біяграфія
Верагодна, быў вучнем Казіма Туры ў Ферары. Перасяліўшыся ў 1483 г. у Балонню, працаваў там разам з Франчэска Франча, аказаў уплыў на стыль і тэхніку апошняга. У 1506 г. па запрашэнні Ізабелы д’Эстэ пераехаў у Мантую, стаў яе прыдворным жывапісцам. Для Кабінета Ізабелы ў яе Castello di San Giorgio напісаў дзве карціны — «Ізабела д’Эстэ ў царстве Гармоніі» (Isabella d’Este nel regno di Armonia, 1506, Луўр) і «Царства Комуса» (Regno di Como, 1511, Луўр), прытрымліваючыся стылявой манеры А.Мантэньі, які раней напісаў для таго ж кабінета два творы.
Яго ўнук Ларэнца (Ларэнца Коста Малодшы; 1537, Мантуя — 1583, там жа) — італьянскі мастак.
Remove ads
Зноскі
- Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 7 жніўня 2024.
- Oxford Reference — OUP. — ISBN 978-0-19-960586-6 Праверана 7 жніўня 2024.
- Bartsch A. v. Le Peintre Graveur — 1900.
- askArt — 2000.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads