Беноца Гоцалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беноца Гоцалі, сапр. дзі Лезэ дзі Сандра (Benozzo Gozzoli, Benozzo di Lese di Sandro; 1420, г. Фларэнцыя, Італія — 1497) — італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння.
Вучыўся ў Л. Гіберці і Анджэліка. Працаваў у Фларэнцыі, Пізе і іншых гарадах Італіі.
У вялікіх фрэскавых цыклах (сцэны з жыцця св. Аўгусціна ў царкве Сант-Агасціна ў Сан-Джыміньяна, 1463-67; фрэска «Шэсце вешчуноў» у капэле палаца Медычы-Рыкардзі ў Фларэнцыі, 1459) спалучаў паэтычна-казачную, па сутнасці свецкую трактоўку сюжэтаў і тонкасць жывога назірання з «дывановасцю» кампазіцыі, умоўнасцю прасторавых вырашэнняў, дэкаратыўнай маляўнічасцю каларыту.
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Benozzo Gozzoli — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Benozzo Gozzoli // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Union List of Artist Names — 2021. Праверана 14 мая 2024.
- Benozzo Gozzoli // Encyclopædia Britannica Праверана 30 верасня 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads