Ласосна (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ласосна (рака)
Remove ads

Ласосна, Ласасянка (польск.: Łosośna) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.

Хуткія факты Ласосна, Характарыстыка ...

Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Перасякае дзяржаўную граніцу непадалёку ад вёскі Брузгі, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне Гродна.

Асноўныя прытокі: Каменка (справа) і Татарка (злева).

Даліна выразная. Пойма перарывістая, у верхнім цячэнні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, да 20—25 м у ніжнім.

На рацэ ў нізоўі створана вадасховішча Юбілейнае возера, каля вёскі Каробчыцы — 2 сажалкі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads