Ласла Краснагаркаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́сла Краснагаркаі (венг.: Krasznahorkai László; нар. 5 студзеня 1954[1][2][…], Дзьюла, медзье Бекеш[d][1][2][…]) — венгерскі пісьменнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасць Венгрыі пасля выдання ў 1985 годзе рамана «Сатанінскае танга».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў гарадку Дзьюла на ўсходзе сацыялістычнай Венгрыі, ля самай мяжы з Румыніяй. Яго бацька Дзьёрдзь Краснагаркаі працаваў юрыстам, а маці Юлія — супрацоўніцай сацзабеспячэння. Бацька мае яўрэйскае паходжанне, сапраўднае прозвішча дзядулі па бацьку было Корын, але ў 1931 годзе ён змяніў яго на Краснагаркаі (у той час была вядома сентыментальная песня пра замак Краснагаркаі — як называлі мясцовыя венгры замак Красна Гурка , што адышоў пасля вайны да Чэхаславакіі). Гэты выбар дзеда, верагодна, збярог сям’ю ад Халакоста.
У 18 гадоў пасля заканчэння гімназіі Ласла прызвалі ў армію, дзе пастаянна атрымліваў пакаранні і трапляў у лагерную турму. Каб пазбегнуць далейшай службы, паступіў ва ўніверсітэт вывучаць права. Хаваючыся ад прызыву, ён вельмі часта змяняў месца жыхарства. Паводле афіцыйных звестак, Краснагаркаі вывучаў права спачатку, з 1973 па 1976 гг. ва ўніверсітэце ў Сегедзе, а затым ў 1976—1978 гадах — у Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвёша.
У 1977 годзе Ласла Краснагаркаі пачаў працаваць у выдавецтве «Gondolat» («Думка»). Тады ж у часопісе «Mozgó Világ» быў надрукаваны яго першы твор — апавяданне «Tebenned hittem» («Я верыў у цябе»). Праз непрыязныя стасункі з паліцыяй у Краснагаркаі адабралі пашпарт, пісьменнік не меў аніякага пашпарта да 1987 года.
У 1982 годзе ён кінуў сваю працу ў выдавецтве і стаў вольным пісьменнікам. У 1983 годзе атрымаў нарэшце дыплом па спецыяльнасці «венгерская мова і літаратура». Яго дыпломная праца была прысвечана жыццю і вопыту пісьменніка Шандара Мараі (1900—1989) пасля яго вымушанага выезду з камуністычнай Венгрыі ў эміграцыю. Вызваліўшыся ад працы і ад вучобы, Краснагаркаі жыў у маленькіх вёсках і гарадах і так напісаў свой першы раман, у якім была гратэскная карыкатура на камуністычную сістэму.

Першы раз Ласла Краснагаркаі трапіў за мяжу камуністычнай Венгрыі ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Берліне. З моманту калапсу камуністычнага блоку ён жыў у розных кутках свету. Між тым часта вяртаецца як у Венгрыю, так і ў Германію, аднак большую частку свайго жыцця праводзіць напераменку ў Францыі, Іспаніі, ЗША, Англіі, Галандыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі і Японіі.
Remove ads
Творчасць
у 1985 годзе раман «Сатанінскае танга» (Sátántangó) быў надрукаваны ў адным з выдавецтваў сучаснай літаратуры. Гэты дэбют у вялікім жанры становіцца пачаткам літаратурнай філасофіі Ласла Краснагаркаі. Дзеянне разгортваецца ў занядбанай вёсцы, якая ператварылася ў сімвал дэградацыі, разрухі і духоўнай спустошанасці. Насельнікі — спітыя, бедныя, безнадзейныя людзі, якія жывуць у поўнай ізаляцыі. Усё пачынаецца з чуткі: у вёску вяртаецца Ірым’яш, загінулы два гады таму прыгажун, які некалі стварыў эканамічны цуд у гэтых краях. Але ўваскрэслы можа быць кім заўгодна — збаўцам, ашуканцам або самім сатаной — аўтар робіць гэтыя варыянты роўнаверагоднымі. Яго імя пераклікаецца з прарокам Ераміем, якога называюць прарокам роспачы і спусташэння. Праз апісанне маленькай вёскі аўтар паказвае мадэль позняга сацыялізму, дзе людзі пазбаўленыя волі, адказнасці і надзеі. Героі Краснагаркаі жывуць у стане постапакаліптычнага спакою, калі апакаліпсіс ужо адбыўся, а яны гэтага не заўважылі. Гэта кніга пра бязвыходнасць, закальцаваную ў часе.
Пасля «Сатанінскага танга» былі апублікаваныя зборнік навел «Апошняя ласка» (Kegyelmi viszonyok) і раман «Меланхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája). У алегарычным рамане ён расказвае пра тое, як прыезд у неспакойны горад загадкавага цырку з адзіным атракцыёнам — кітом — запускае апакаліптычны хаос і становіцца алегорыяй навязвання звонку таталітарнай ідэалогіі. Раман складаецца ўсяго з аднаго сказа, расцягнутага на 300 старонак. У 1993 годзе раман «Меланхолія супраціву» атрымаў у Германіі Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца года. Ад ЗША да Японіі пісьменнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны венгерскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем і Мелвілам». Вінфрыд Георг Макс Зебальд адзначыў: «Універсальны погляд Краснагаркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ і далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучаснікамі».
Знаёмства з далёкаўсходняй культурай і эстэтыкай (пісьменнік жыў у Кіёта ў 1996, 2000 і 2005 гадах) моцна паўплывалі на яго творчасць, гэтым уражаннямі быў натхнёны і яго раман «Сі-ван-му тут сярод нас» (Seiobo járt odalent) пра мастацтва і прыгажосць, у 17 раздзелах якога, выбудаваных паводле паслядоўнасці Фібаначы, Краснагаркаі паказвае мастакоў і творы розных эпох і краін, аб’яднаныя матывам японскай багіні Сі-ван-му.
Remove ads
Творы
- 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) — раман
- 1986 «Апошняя літасць» (Kegyelmi viszonyok) — навелы
- 1989 «Меланхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) — раман
- 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) — навелы
- 1999 «Вайна і вайна» (Háború és háború) — раман
- 2003 «З поўначы — гара, з поўдня — возера, з усходу — дарога, з захаду — рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) — раман
- 2004 «Разруха і смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) — дакументальны раман аб Кітаі
- 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) — раман
- 2010 "" (Állatvanbent)
Узнагароды
- 1987 Прэмія Атылы Ёжэфа (József Attila-díj)
- 1992 Прэмія Цібора Дзеры (Déry Tibor-díj)
- 1993 Прэмія Дзюлы Крудзі
- 1998 Прэмія Шандара Мараі
- 2004 Прэмія Кошута (Kossuth-díj)
- 2025 Нобелеўская прэмія па літаратуры
Ацэнкі
Нобелеўскі камітэт вырашыў прысудзіць прэмію пісьменніку, як гаворыцца ў прэс-рэлізе, «за яго пераканаўчую і празорлівую творчасць, якая ва ўмовах апакаліптычнага жаху зноў пацвярджае сілу мастацтва». Нобелеўскі камітэт адзначыў, што Ласла Краснагаркаі — аўтар эпічных твораў у традыцыях Цэнтральнай Еўропы, што цягнуцца ад Франца Кафкі да Томаса Бернхарда і адрозніваюцца абсурдызмам і гратэскнай празмернасцю. Але ў яго ёсць і іншыя здольнасці: ён таксама звяртаецца да Усходу, набываючы больш сузіральны, тонка вывераны тон.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads