Латарыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́тарыца (укр.: Латориця; славацк.: Latorica) — рака ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і Славакіі, левы прыток Бодрага, басейн Цісы.
Бярэ пачатак з крыніц на паўднёвых схілах Верхавінскага хрыбта. У верхнім цячэнні даліна V-падобная, месцамі каньёнападобная, рэчышча парожыстае, з астравамі. У сярэднім цячэнні даліна пераважна скрынкападобная, шырынёй ад 1-2 да 4,5 км. Ніжні ўчастак мае невыразную шырокую даліну, шырыня поймы дасякае 4-6 км, рэчышча тут звілістае, з рукавамі, на асобных участках каналізаванае.
Жыўленне дажджавое і снегавое. Водны рэжым вызначаецца паводкавым перыядам з сакавіка па жнівень. На асобных участках у нізоўі рэчышча абвалаванае.
Ваду выкарыстоўваюць для прамысловых патрэб, у ніжнім цячэнні — для арашэння. На берагах — зоны адпачынку, развіваецца водны турызм.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads