Ціса

рака ў Еўропе, прыток Дуная From Wikipedia, the free encyclopedia

Ціса
Remove ads

Ці́са (укр.: Тиса, венг.: Tisza, славацк.: Tisa, сербск.: Тиса) — рака ў цэнтральнай Еўропе, левы і самы доўгі прыток Дуная.

Хуткія факты Ціса, Характарыстыка ...
Remove ads

Агульнае

Ціса бярэ свой пачатак на ўсходзе Закарпацкай вобласці Украіны. Яе ўтвараюць, зліваючыся каля горада Рахава, рэкі Чорная Ціса і Белая Ціса. Выток Чорнай Цісы знаходзіцца на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Свідавец на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Белая Ціса бярэ пачатак на паўднёва-заходніх схілах масіву Чарнагоры, на вышыні 1650 м над узроўнем мора.

У межах Украіны даўжыня Цісы складае 201 км. На асобных участках Ціса ўтварае мяжу Украіны з Румыніяй, а затым Украіны з Венгрыяй. Упадае ў Дунай на тэрыторыі Сербіі.

На Цісе размешчаны гарады: Рахаў, Цячаў, Хуст, Чоп (Украіна); Сігету-Мармацыей (Румынія); Домбрад, Токай, Сольнак, Сегед (Венгрыя).

Remove ads

Прытокі

  • Правыя: Косаўская (41 км), Тэрэсва (56 км), Тэрэбля (91 км), Рыка (92 км), Боржава (106 км), Бодраг (188 км), Слана з Горнадам, Эгер (291 км), Задзьва, Егрычка, Кёрэш.
  • Левыя: Вісеўл, Іза, Самеш, Кёрэш, Мурэш, Бегей, Батар, Красна, Масква.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads