Латыгаль (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Латыгаль — археалагічны помнік у вёсцы Латыгаль Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,25 км на поўдзень ад вёскі, злева ад дарогі.
Remove ads
Апісанне
Займае дзесяціметровы пагорак памерам 60×50 м. Валы адсутнічаюць, паўночны схіл штучна падрэзаны, астатнія пакатыя. Паўночны і заходні схілы зараслі бярэзнікам. Абследавалі ў 1938—1939 гадах А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. У культурным пласце 0,2-0,3 м знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Remove ads
Літаратура
- Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
- Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads