Уладзімір Галубовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Галубовіч (7 (20) чэрвеня 1908, Краснадар — 7 красавіка 1962) — беларускі і польскі археолаг[1].
Remove ads
Біяграфія
Уладзімір Галубовіч скончыў Віленскі ўніверсітэт (1932), пасля чаго працаваў у археалагічным музеі ўніверсітэта[1].
У 1935-39 У. Галубовіч разам з жонкай Х. Цэгак-Галубовіч рабіў раскопкі ў Заходняй Беларусі, на тэрыторыі Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Навагрудскага, Лідскага і іншых раёнаў[1]. У канцы 1933 г. разам з жонкай, др. Хэленай Цэгак-Галубовіч, знайшоў паселішча ў некалькіх кіламетрах ад замка[2], якое магло быць старой Лідай, пра якую пісаў Тэадор Нарбут.
Склаў археалагічныя карты даследаваных тэрыторый. Вывучаў старажытную Вільню, Мінск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Гродна[1]. Вывучаў ганчарную вытворчасць у Заходняй Беларусі[1]. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай[1]. З 1944 годзе У. Галубовіч навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР[1]. У 1946-62 прафесар Торуньскага і Уроцлаўскага ўніверсітэтаў, кіраўнік Уроцлаўскага аддзялення Інстытута археалогіі Польскай АН[1]. Даследаваў помнікі на захадзе Польшчы (Аполе) і ў ГДР.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads