Латыгаліцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Латы́галіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Латыгалічы.

Хуткія факты Латыгаліцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Красналуцкага сельсавета[1].

Утвораны зноў 16 жніўня 1965 года ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці БССР з часткі Красналуцкага сельсавета ў складзе 8 населеных пунктаў (Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка, Чорная Лаза і Ясная Горка)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 8 красавіка 2004 года Латыгавіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Красналуцкага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка і Чорная Лаза.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads